392

Анлайн-трэнінг па стварэнню інфаграфікі, інтэрактыўных мапаў і ілюстрацый

15.12.2022 Крыніца: press-club.by

На трэнінгу Вітаўта Рудніка «Замест тысячы словаў альбо як ператвараць лічбы і факты ў прываблівую інфаграфіку, інтэрактыўныя мапы, ілюстрацыі, тэсты і гульні» вы навучыцеся рэчам, якія дазволяць рабіць журналісцкія матэрыялы візуальна прываблівымі і яшчэ больш карыснымі для аўдыторыі.

Калі: 18 снежня 2022 года, 12:00 па Мінску.
Дзе: анлайн, ZOOM.
Працягласць трэнінгу: 4 гадзіны.

Вы навучыцеся:

  • карыстацца простымі і бясплатнымі сэрвісамі для стварэння інфаграфікі (GoogleSheets, Datawrapper, Flourish, Infogram, Data Gif Maker і інш);

  • пераўтвараць статычныя фота ў інтэрактыўныя ілюстрацыі (засвойваем Juxtapose, Flourish, Interacty, Genial);

  • карыстацца простымі і бясплатнымі сэрвісамі для стварэння інтэрактыўных мапаў (GoogleMaps, Datawrapper, StoryMap, Interacty);

  • карыстацца сэрвісамі для стварэння картак, тэстаў, інтэрактыўных гульняў (Interacty, Genial, Fluorish).

Рэгістрацыя

Спасылку на сустрэчу арганізатары дашлюць пасля рэгістрацыі. 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!