621

Анлайн-трэнінг па бяспечным карыстанні смартфонамі. 2 верасня, 11:00

27.08.2020 Крыніца: Агенцтва Propus

1) Бяспечная камунікацыя пры дапамозе мэсэнджэраў: Signal, Telegram, WhatsApp і інш.
2) Бяспека смартфонаў. Як абараніць інфармацыю на тэлефоне. Што ведае пра нас аператар сувязі, усталяваныя аплікацыі і г.д.
3) VPN і доступ да інфармацыі пад час блакіроўкі інтэрнэту.

На пакінуты электронны адрас (альбо ў Signal/Telegram) мы скінем спасылку для рэгістрацыі на трэнінг у Zoom. Для больш эфектыўнай працы просьба падключацца да Zoom пры дапамозе ноўтбука/кампутара.

Запрашаем да ўдзелу першыя 20 зарэгістраваных асобаў!

Працягласць трэнінгу: 11.00 - 13.00

РЭГІСТРАЦЫЯ

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!