НЕ - ВАЙНЕ!
195

Анлайн-канферэнцыя маладых спікераў і спікерак «Чоткі мэсэдж» ( 21 і 29 траўня)

18.04.2022

Моладзевы Telegram-канал пра здароўе і дабрабыт  "То, что надо» запрашае маладых людзей 16-25 гадоў з Беларусі,а таксама беларусаў і беларусак, якія цяпер пражываюць па-за краінай, узяць удзел у анлайн-канферэнцыях маладых спікераў і спікерак «Чоткі мэсэдж».

Ёсць сваё меркаванне?

Рэгіструйся на травеньскія онлайн-канферэнцыі маладых спікераў і спікерак. Выступай, атрымлівай водгукі і прызы. 
Моладзевы Telegram-канал пра здароўе і дабрабыт  "То, что надо» запрашае маладых людзей 16-25 гадоў з Беларусі, а таксама беларусаў і беларусак, якія цяпер пражываюць па-за краінай, узяць удзел у анлайн-канферэнцыях маладых спікераў і спікерак «Чоткі мэсэдж». Гэта класная магчымасць папрактыкавацца ў публічных выступах, выказацца на актуальныя тэмы, падыскутаваць, знайсці новых сяброў і сябровак, палепшыць сваё рэзюмэ.

Мовы: руская і беларуская.
Даты і тэмы;
21 траўня, субота, 16.00-19.00
Як самавызначыцца ў сучасным свеце: хто я сёння? 
29 траўня, нядзеля, 11.00-14.00 
Як адаптавацца на новым месцы: ці ёсць жыццё па-за домам? 
29 траўня, нядзеля, 16.00-19.00
Здаровы чалавек: цела, розум і дух - усё яшчэ адзіныя?

Можна быць спікерам / спікеркай, удзельнікам / ўдзельніцай дыскусій, экспертам/эксперткай.
Падрабязнасці і рэгістрацыя тут 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!