2238

Андрэй Мялешка: міліцыянты не жадаюць караць паклёпнікаў (+копія дакумента)

16.10.2015 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

 

Упраўленне ўнутраных справаў Кастрычніцкага раёна Гродна не знайшло складу крымінальнага злачынства ў інтэрнэт-артыкуле пра сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Андрэя Мялешку.

Яшчэ ў пачатку жніўня 2015 году Андрэй Мялешка звярнуўся ў міліцыю з заявай, у якой прасіў пакараць аўтараў артыкулу на адным з расійскіх сайтаў. Публікацыя тычылася гродзенскага журналіста, яго калегаў і сям’і. Журналіст лічыць публікацыю паклёпніцкай і прасіў міліцыю завесці справу па арт. 188 КК РБ ("Паклёп").  

Супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС Гродна высветлілі, дзе хосціцца стронка і хто займаецца адміністраваннем групы Вконтакте, “прывязанай” да гэтага сайта.  

Па словах Андрэя Мялешкі, адрас адміністратараў групы Вконтакте знаходзіцца у 500 метрах ад адзела міліцыі, які займаўся гэтай справай. Тым не менш, міліцыя не збіраецца прыцягваць гэтых людзей да адказнасці.

Андрэй Мялешка будзе далей дамагацца пакарання паклёпнікаў. Наступным крокам ён бачыць падачу заявы ў пракуратуру.