160

Андрэй Дынько вызвалены пад абавязальніцтва аб яўцы

21.07.2021

Сёння пасля 10 раніцы галоўнага рэдактара часопіса «Наша гісторыя» забралі з ізалятара на Акрэсціна і адвезлі ў СК, адкуль ён нядаўна выйшаў. Верагодна, Андрэй застаецца падазраваным па ч. 2 арт. 216 КК (нанясенне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання).

Андрэй Скурко ўзяты пад варту, пра гэта сям’і паведаміў участковы пасля зварота аб знікненні чалавека. Лёс галоўнага рэдактара Ягора Марціновіча ўсё яшчэ невядомы. Яго затрыманне скончылася ў 13:40, да гэтага часу следчыя павінны былі або абраць меру ўтрымання ў вяглядзе варты, або адпусціць іх. Але гэтага не адбылося.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!