595

«Амбудсмен» БСЖ Шпакоўскі: «Затрымліваць і дастаўляць у міліцыю — абсалютна законная працэдура»

28.11.2020 Крыніца: "Наша Ніва"

«Амбудсмен па правах журналіста» пры праўладным Беларускім саюзе журналістаў Аляксандр Шпакоўскі падтрымаў практыку затрыманняў падчас асвятлення масавый акцый.

«Калі капаць глыбока, журналіст «Радыё Свабода» — не журналіст, а актывіст», — заявіў старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант у «Клубе рэдактараў».

Шпакоўскі рашуча падтрымаў яго:

«Тое самае датычыцца шэрагу электронных рэсурсаў, супрацоўнікі якіх называюць сябе журналістамі. Аднак адпаведнага статуса і акрэдытацыі Міністэрства інфармацыі не маюць. Тым не менш яны з’яўляюцца на акцыях пратэсту ў Мінску і іншых гарадах.

Па сутнасці яны не асвятляюць акцыі, а ўдзельнічаюць і каардынуюць гэтыя мерапрыемствы. Па сутнасці, мадэруюць. І суправаджаюць інфармацыйна. Адпаведна, іх затрымліваюць, дастаўляюць у аддзяленне міліцыі для далейшага разбіральніцтва. Працэдура, на мой погляд, выглядае абсалютна законная».

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!