Амбасада ЗША ў Беларусі: Вакансія асістэнта па інфармацыйных пытаннях (да 8 студзеня)

Амбасада ЗША ў Беларусі

У абавязкі ўваходзіць дапамога спецыялісту па інфармацыі ў асвятленні праектаў Амбасады і яе дзейнасці, у тым ліку развіццё і падтрымка прыцоўных кантактаў з беларускімі медыя, стварэнне кантэнту для размяшчэння ў СМІ і сацыяльных сетках.

Асістэнт/асістэнтка мусіць ствараць і ажыццяўляць дызайн-вёрстку друкаваных матэрыялаў (брашураў), аказваць дапамогу ў планаванні і ажыццяўленні дзейнасці па распаўсюду інфармацыі пра амерыканскае грамадства, культуру, палітыку і інстытуцыі ў Беларусі.

Патрабаванні да кандыдатаў/кандыдатак:

- вышэйшая адукацыя ў сферы інфармацыі альбо гуманітарных навук,

- мінімум 2 гады працоўнага досведу ў сферы інфармацыі, PR і г.д.,

- валоданне беларускай, рускай, ангельскай мовай на ўзроўні IV;

- валоданне пісьмовай і вуснай мовай - пры неабходнасці здольнасць быць перакладчыкам (кандыдаты мусяць прайсці тэст).

Вітаюцца здольнасць працаваць у тэрміновых умовах, наладжваць працоўныя кантакты ў медыя-колах, карыстацца аўдыёвізуальным абсталяваннем.

Спецыяліст мусіць быць здольным адаптаваць, перакладаць і пісаць інфармацыйныя матэрыялы і карэспандэнцыю на ангельскай, беларускай і рускай мовах, забяспечваць інфармацыйнае пакрыццё мерапрыемстваў і інш.

Дэдлайн - 8 студзеня 2016 года.

Падрабязная інфармацыя - на гэтай старонцы.