895

Амбасада Канады прымае заяўкі на гранты для падтрымкі малых праектаў у 2016-2017 фіскальным годзе

08.07.2016 Крыніца: by.odb-office.eu

Вітаюцца прапановы ў галіне прамоўцыі гендэрнай роўнасці, аховы правоў чалавека, свабоды слова, экалагічнай устойлівасці, інклюзіі, інш. Максімальны памер гранта складае 25 тыс. канадскіх даляраў. Скрайні тэрмін – 17 ліпеня 2016 года

http://travelask.ru/system/images/files/000/006/761/wysiwyg/HdIr0gZgi3g.jpg?1407591022

Амбасада Канады ў Варшаве прымае заяўкі на гранты Канадскага фонда мясцовых ініцыятыў для падтрымкі малых праектаў у 2016-2017 фіскальным годзе. Вітаюцца прапановы беларускіх недзяржаўных арганізацый і груп супольнасцей па наступных тэмах:

1) інклюзіўнае і адказнае, падсправаздачнае, кіраванне; мірны плюралізм; павага да разнастайнасці; правы чалавека (уключае падтрымку дэмакратыі, адукацыі, выбараў, свабоды слова і медыя, правоў ЛГБТ і свабоды веравызнання);

2) прамоўцыя гендэрнай роўнасці і замацаванне правоў жанчын і дзяўчынак (пашырэнне эканамічнага ўдзелу і правоў);

3) спрыянне экалагічнай устойлівасці ў пытанні змянення клімату (падтрымка карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці і грамадзянскага актывізму).

Максімальны памер гранта - не больш за 25 тыс. канадскіх даляраў, аднак арганізацыя вітае запыты на фінансаванне у меньшых аб'ёмах. Заяўкі на гранты прымаюцца на ангельскай або французскай мове. Дэдлайн - 17 ліпеня 2016 года. Падрабязнасці - тут.