1320

АМАП у Мінску затрымаў журналіста Андрэя Шаўлюгу. Яго адпусцілі прыкладна праз дзве гадзіны

23.06.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У Мінску падчас затрыманняў людзей каля крамы symbal.by знік фатограф Андрэй Шаўлюга. Прыкладна праз дзве гадзіны яго адпусцілі з Савецкага РАУСа Мінска.


Сёння каля 20-й гадзіны вечара побач з крамаю symbal.by на праспекце Машэрава, 8 у Мінску адбыліся затрыманні. 

На месцы падзей працаваў пазаштатны фатограф БелаПАН Андрэй Шаўлюга.

Пасля затрыманняў у рэдакцыі не было сувязі з журналістам.

У 22.20 стала вядома, што Андрэя Шаўлюгу адпусцілі з Савецкага РАУСа Мінска. Пратакол не складалі, тэхніку не забралі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!