НЕ - ВАЙНЕ!
2022

Аляксандраў даслаў ліст на волю ліст: Усё будзе добра. Пішам далей

02.07.2022 Крыніца: "Вясна"

Андрэй Аляксандраў 26 чэрвеня даслаў на волю ліст, у якім падзяліўся ўражаннямі ад суда і распавёў пра свой настрой.

"Увесь чэрвень баўлю ў вандроўках — лета як мае быць, — піша Андрэй. — Суд у нас сакрэтны, але падтрымку і ўсе флюіды добра адчуваю. Зараз дакладна самы цікавы ды разнастайны час за апошнія паўтары гады, хаця б таму, што амаль штодня бачуся і нават сяджу побач з дарагімі мне людзьмі.

Настрой у нас бадзёры, хваляванне, бадай, толькі ад радасці бачыць адно аднаго, палёт нармальны.

Цудаў не будзе, але іх ніхто і не чакаў. Тут без навінаў і сюрпрызаў.

Як праходзіць лета? І як увогуле зараз выглядае жыццё? Адсюль мала што бачна, а ў тэлевізары адна суцэльная вайна. А як там мір?

Усё будзе добра. Пішам далей".

Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!