НЕ - ВАЙНЕ!
2691

Аляксандр Ганец: Гісторыя рэлігійнага жыцця Беларусі маладаследаваная

09.11.2016 Крыніца: Андрэй Мялешка для baj.by

Фільм гродзенскага рэжысёра Алеся Ганца аб лёсе веруючых у перыяд атэізму заняў першае месца ў конкурсе «Згадаць усё».

Пра адметнасці фільма распавядае Алесь Ганец:

— Пакуль жывуць сведкі падзей Савецкага часу, падзей, калі адбываліся ганенні на царкву, сучаснай моладзі трэба гэта здымаць і выкарыстоўваць магчымасці сваіх фотакамер, сваіх тэлефонаў. Выкарыстоўваць свае фоткамеры не толькі на сэлфі, але і на такія праекты, якія дапамогуць засведчыць памылкі і гераізм асобных людзей.

Для конкурса Алесь Ганец зняў гісторыю сваёй матулі Лізаветы Мікалаеўны Ганец, што жыве ў вёсцы Лунна на Гродзеншчыне. У фільме лёс жанчына паказваецца праз веру.

Арганізатары конкурсу — рэлігійная арганізацыя Братэрства ў гонар Віленскіх пакутнікаў Антонія, Іаана і Яўстафія і Беларускі архіў вуснай гісторыі.  Яны абвесцілі першых пераможцаў напрыканцы кастрычніка, а ў пачатку лістапада Аляксандра ўзнагародзілі за першае месца, што стала для маладога рэжысёра прыемнай нечаканасцю.

Маладзён, які раней працаваў на дзяржаўным тэлебачанні, ужо некаторы час працуе ў асабістай студыі пад назвай “Акропаліс” і спадзяецца, што яго будучыя працы стануць цікавыя не толькі жыхарам Беларусі.

На конкурс было пададзена каля 60 розных працаў і адным з пераможцаў стаў малады рэжысёр з Гародні. 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!