НЕ - ВАЙНЕ!
291

Аляксандр Фядута выйшаў з турэмнай бальніцы і збіраецца пісаць кінасцэнарый

24.01.2023 Крыніца: Алесь Святланіч, Народная Воля

Аляксандр Фядута быў накіраваны адбываць пакаранне ў Магілёўскую калонію, але патрапіў у турэмную бальніцу амаль адразу пасля пераводу ў папраўчую ўстанову: абвастрыліся праблемы з сэрцам, з’явіліся ацёкі.

“Днямі муж мне і патэлефанаваў, і ліст ад яго прыйшоў у мінулую пятніцу, — распавяла “Народнай Волі” Марына Шыбко, жонка Аляксандра Фядуты. — Па тэлефоне пагаварылі ўсяго тры хвіліны, таму нічога важнага не абмяркоўвалі. Шчыра кажучы, я нават асабліва і не спадзявалася на гэты тэлефонны званок, усё было абсалютна нечакана.

Аляксандр паведаміў, што ўжо выйшаў з турэмнай бальніцы. Падлячылі яго там, крыху здароўе аднавілі…

Таксама прыйшоў і ліст. Саша напісаў, што збіраецца пісаць кінасцэнарый, а для працы над ім будзе замаўляць пэўныя кнігі. Галоўнае — каб здароўе не падводзіла”.

Нагадаем: у мінулым годзе ў Мінскім абласным судзе быў вынесены прысуд па справе «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады».

На лаве падсудных знаходзіліся палітолаг, журналіст і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута, кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, юрыст Юрый Зянковіч, супрацоўніца яго мінскага офіса Вольга Галубовіч, актывіст і дальнабойшчык Дзяніс Краўчук.

У выніку Юрый Зянковіч атрымаў 11 гадоў зняволення, Аляксандр Фядута і Рыгор Кастусёў — па 10 гадоў, Дзяніс Краўчук і Вольга Галубовіч — па 2,5 года пазбаўлення волі.

Чытайце яшчэ:

У Мінску затрымалі відэааператара Паўла Падабеда

«Самае галоўнае — не спыняцца». Беларуская фотамастачка расказвае, як сфатаграфаваць свой страх і натхненьне

«Яшчэ прыйдзе час, калі ўсе людзі ўбачаць, хто такі Мікола Дзядок!»

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!