428

Аляксандр Фядута трапіў у турэмную бальніцу

03.01.2023 Крыніца: Наша Ніва

Палітвязень Аляксандр Фядута трапіў у турэмную бальніцу амаль адразу пасля пераводу ў магілёўскую калонію.

У Аляксандра Фядуты абвастрыліся праблемы з сэрцам, з'явіліся ацёкі. Ён і да арышту быў не самы здаровы чалавек.

Палітолага асудзілі да 10 гадоў зняволення па «справе змоўшчыкаў». Яго разам з Юрасём Зяньковічам і Рыгорам Кастусёвым звінавацілі ў спробе зрынуць дыктатуру Аляксандра Лукашэнкі. 

Праваабаронцы палічылі справу справакаванай і сфальсіфікаванай і прызналі асуджаных па ёй палітзняволенымі.

Чытайце яшчэ:

Александр Фридман: “Пропаганда — очень закрытая система. Свет в эту тьму не проникает”

"Мы здолелі захаваць галоўнае: нашу салідарнасць і ўменне дзейнічаць разам": што жадаюць на святы калегі

Як невыплачаныя сродкі па знешнім дзярждоўгу перанакіроўваюцца на пазапланавыя “субсідыі” прапагандыстам

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!