Прэс-тур у Адукацыйны цэнтр ПВТ , які быў сумесна арганізаваны ГА "БАЖ" і АЦ ПВТ для рэгіянальнай прэсы, адбыўся 29 лістапада 2018 года. Усяго па выніках прэс-тура зʼявілася каля 15 публікацый у медыя і сацыяльных сетках.
Мінск у межах прэс-тура наведалі журналісты і рэдактары з Магілёва, Гомеля, Барысава і Жодзіна, Лепеля, Баранавічаў, Брэста і Варшавы.
Лепшым матэрыялам, на думку арганізатараў, стаў рэпартаж Кірыла Смяглікава і Аляксандра Беразенкі для навінаў "Белсата".
Журналісты атрымалі прыз — бясплатныя курсы ад ІТ-Акадэміі «Асновы вэб-тэхналогій».
Віншуем пераможцаў!
Перспектыва пайсці ў ІТ чакае многіх гуманітарыяў — прэс-тур БАЖ у ПВТ
Рубрыка "Конкурсы і навучанне" ЦАЛКАМ