НЕ - ВАЙНЕ!
358

Аліна Коўшык праз 15 гадоў працы на "Белсаце" сыходзіць з тэлеканала

15.09.2022 Крыніца: БАЖ

Пра гэта тэлевядучая паведаміла ў сваім фэйсбуку. У журналісцкіх колах ёсць інфармацыя, што днямі Аліна будзе прызначаная на адну з пасадаў у Аб'яднаным пераходным кабінеце.

«Сама не веру, што гэта пішу. Але праз 15 гадоў развітваюся з Белсат TV. Нават не буду спрабаваць пазначаць усіх людзей, якіх сустрэла на гэтым пакручастым, але захапляльным шляху.

Для вас, дарагія гледачы, я вяла першы «Аб’ектыў», асвятляла ўсе галоўныя палітычныя падзеі ў Студыі Белсат, тлумачыла міжнародную аналітыку ў «Прасвет» на «Белсаце». Рэальная карціна свету, задавала пытанні большасці топавых палітыкаў, уздымала свядомасць жанчын у праграме «54 %» і пераконвала, што вы будзеце гэта есці і заўсёды рабіла гэта па-беларуску і без цэнзуры.

Я вітала вас «Добрай раніцы» і жадала «Беражыце сябе». Гэтая праца навучыла мяне не паддавацца, быць мега адказнай, ствараць каманды і даводзіць ідэі да канца. Жыць на адрэналіне як у прамым эфіры і самааддана працаваць.

Жадаю поспехаў усей камандзе Белсату ў далейшай працы! А мне час ісці далей...» — напісала тэлевядучая у сацсетках.

Аліна Коўшык — аўтарка і вядоўца міжнароднай праграмы «ПраСвет». Раней знаёміла гледачоў з навінамі ў «Аб’ектыве» і «Студыі “Белсат”». У праграме «54 %» паказвала свет вачыма жанчын. Аўтарка ідэі першага кулінарнага шоу на «Белсаце» «Я не буду гэтага есці». Нарадзілася ў Гародні. 

Чытайце яшчэ:

Міжнародная і Еўрапейская федэрацыі журналістаў: Вырак Івашыну — пародыя на правасуддзе. Патрабуем неадкаладнага вызвалення!

«Расчаравалася ў працы міжнародных інстытутаў»: як Сабіна Аліева змяніла юрыспрудэнцыю на журналістыку

Калега палітзняволенай Ксеніі Луцкінай: Яе лічылі за "сваю", таму цяпер катуюць і будуць максімальна помсціць за "здраду"

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!