Яны сцвярджаюць, што ім належаць права не толькі на назвы гульняў, але і на выразы "Увага, пытанне!" і "Увага, дакладны адказ!".
Ліст такога зместу атрымала як мінімум адна беларуская арганізацыя. Там вядзецца, што брэндамі "Што? Дзе? Калі?" і "Брэйн-рынг" валодае маскоўская "Телекомпания Игра-ТВ". Права карыстацца імі на тэрыторыі Беларусі яна перадала кампаніі "Игра-ТВ Бел", праз якую ШДК здымаецца для для тэлеканала АНТ. За гэтай фірмай стаіць Алесь Мухін.
Таксама ў лісце згаданы партнёр Мухіна, ІП Андрэй Куляшоў. Менавіта ён "ажыццяўляе выдачу дазволаў" на правядзенне "Што? Дзе? Калі?" і "Брэйн-рынга" ў Беларусі, а таксама сам арганізуе такія турніры.
У "Што? Дзе? Калі?" (што праўда, спартовую версію, а не тэлевізійную) гуляюць тысячы беларускіх школьнікаў і студэнтаў. Па ўсёй краіне працуе сістэма дзяржаўных гурткоў па інтэлектуальных гульнях. Ці датычацца абмежаванні іх — у лісце не ўдакладняецца.
Чытайце яшчэ:
«Я ў бронекамізэльцы і касцы, мясцовыя такога не маюць». Як беларускі журналіст працуе на вайне ва Ўкраіне
Дзень народзінаў за кратамі адзначае дырэктарка БелаПАН Ірына Леўшына
Што пачытаць: сайты, газеты, часопісы