319

Алесь Бяляцкі атрымаў прэмію «За правы чалавека і вяршэнства закону»

10.12.2019 Крыніца: Svaboda.org

Старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі стаў ляўрэатам француска-германскай прэміі «За правы чалавека і вяршэнства закону» ў 2019 годзе, паведамляе амбасада Францыі ў Беларусі.

Хто такі Бяляцкі? Старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна». У 2011 годзе Бяляцкага асудзілі на 4,5 года зьняволеньня паводле абвінавачаньня ва ўтойваньні прыбыткаў з-за мяжы. Бяляцкі сваёй віны не прызнаў і тлумачыў суду, што атрыманыя грошы ішлі на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій. Асуджанага вызвалілі ў чэрвені 2014 году.​

Што за прэмія? Ад 2016 году прэмія прысуджаецца тым, хто робіць значны ўнёсак у абарону і прасоўваньне правоў чалавека і вяршэнства закону ў сваіх краінах і на міжнародным узроўні.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!