269

Алег Сянцоў стаў ляўрэатам прэміі Сахарава

25.10.2018 Крыніца: Радыё Свабода

Украінскі рэжысэр Алег Сянцоў, які знаходзіцца ў расейскай турме, стаў ляўрэатам прэміі Сахарава.

Цырымонія ўручэньня прэміі пройдзе ў Страсбургу 12 сьнежня.

Прэмію «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава ўручае Эўрапарлямэнт. У 2006 годзе гэтай прэміяй быў уганараваны былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Аляксандар Мілінкевіч.

У жніўні 2015 году Алег Сянцоў быў асуджаны расейскім судом на 20 гадоў пазбаўленьня волі паводле абвінавачваньня ў падрыхтоўцы тэрактаў у Крыме. Ён адмаўляе абвінавачаньні. Ад 14 траўня сёлета ён трымаў галадоўку з патрабаваньнем вызваліць усіх украінскіх палітычных вязьняў у Расеі. Галадоўка была спынена 6 кастрычніка і працягвалася 145 дзён.

Паводле розных крыніц, з палітычных матываў у Расеі асуджана ад 70 да 75 украінцаў.