1513

Актывісты сарвалі пачатак суда над сайтам 1863x.com (відэа)

25.08.2016 Крыніца: Алесь Пілецкі, Еўрарадыё

Судовае пасяджэнне наконт прызнання матэрыялаў сайта 1863x.com экстрэмісцкімі не змагло пачацца своечасова. Пачатак працэсу сарвалі грамадскія актывісты, якія прыйшлі на суд. У прыватнасці, Наталля Гарачка-Басалыга прыйшла з раздрукаваным на паперы лозунгам супраць палітычнага пераследу адміністратара сайта Эдуарда Пальчыса.

У выніку пачатак суда спачатку адклалі на 15 хвілін, а потым перанеслі ў іншае памяшканне.

Як паведамлялася раней, справа наконт экстэмізму на сайце 1863x.com разглядаецца ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Заснавальніка і адміністратара сайта Эдуарда Пальчыса (вядомага пад псеўданімам Джон Сільвер) на суд не прывезлі. Яго інтарэсы прадстаўляе давакатка.

Сам Пальчыс знаходзіцца ў следчым ізалятары №1 Мінска і чакае іншага суда. Яго вінавацяць у "распальванні расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці", а таксама "распаўсюджванні парнаграфічных матэрыялаў". Справу Пальчыса будзе разглядаць Мінскі гарадскі суд. Дата працэсу пакуль не вядомая.

sud-2508-1.jpg

sud-2508-2.jpg

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!