325

Акрэдытацыю карпункта Еўрарадыё ў Беларусі працягнулі яшчэ на год

05.11.2019 Крыніца: "Еўрарадыё"

Савет міністраў сваёй пастановай №732 ад 30 кастрычніка 2019 года працягнуў акрэдытацыю карпункта Еўрарадыё ў Мінску яшчэ на год. Адпаведная інфармацыя апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Каманда Еўрарадыё

Акрэдытацыю беларускага карпункта Еўрарадыё працягваюць кожны год. Гэтым разам мы атрымалі права афіцыйна працаваць на тэрыторыі Беларусі да 10 лістапада 2020 года. Інакш кажучы, карпункт Еўрарадыё ў Мінску дакладна будзе працаваць у часе наступных прэзідэнцкіх выбараў.

Карпункт Еўрарадыё ў Беларусі акрэдытаваны з канца 2009 года.