290

Акаўнты EX-PRESS.ВY і MOST Media папоўнілі «экстрэмісцкі» спіс – ужо нават па другім коле

19.04.2023 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», туды дадаліся чарговыя пляцоўкі з беларускім кантэнтам на міжнародных сэрвісах.

Так званы «рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў», які ледзь не штодня пашырае кантрольнае ведамства, чарговым разам «узбагаціўся». Сярод паўтара дзясятка новых пазіцый – дакументальная кніга, тэматычныя тэлеграм-каналы, аўтарскія акаўнты.

У пералік «непажаданых» для ўладаў традыцыйна трапляе і кантэнт  недзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў. Гэтым разам Міністэрства інфармацыі адрапартавала пра выкрытыя медыйныя «гнёзды» ў сацсетцы  «Одноклассники» і на відэасервісе TikTok. 

– Інтэрнэт-выданне «EX-PRESS.ВY» – старонка ў сацсетцы «Одноклассники» пад назвай «Добро пожаловать в реальность!» (ідэнтыфікатар https://ok.ru/express.by).

– Інфармацыйны рэгіянальны рэсурс «MOST Media» – TikTok-акаунт  (ідэнтыфікатар @mostmediaio). 

Як адзначаецца на сайце Мінінфарма, рашэнне адносна «EX-PRESS.ВY» вынес 12 красавіка суд Барысаўскага раёна, а 17 красавіка аналагічным вердыктам у дачыненні «MOST Media» адзначыўся суд Крупскага раёна Мінскай вобласці. У абодвух выпадках канстатуецца: «рашэнні падлягаюць неадкладнаму выкананню». Звяртае на сябе ўвагу тое, што допісы ў ведамасным пераліку робяцца неахайна, са шматлікімі арфаграфічнымі і тэхнічнымі памылкамі.  

Рэдактарат «MOST Media» аператыўна адрэагаваў на «прысуд» своеасаблівым адкрытым лістом на адрас Міністэрства інфармацыі. У прыватнасці, у «скарзе» сцьвярджаецца, што TikTok-акаўнт рэсурсу ўжо  другі раз прызналі «экстрэмісцкай прадукцыяй» — сёлета 23 студзеня тое ж самае ўжо зрабіў суд Ленінскага раёна Гродна.

«Мы лічым, што такім чынам немэтазгодна расходуюцца дзяржаўныя сродкі: двойчы прызнанне «экстрэмістамі» азначае падвойную працу дзяржаўных органаў. Таму мы падаем скаргу ў Мінінфарм», — гаворыцца ў рэакцыі на новае судовае рашэнне.

MOST — гэта каманда беларускіх журналістаў у вымушанай эміграцыі з офісам у Беластоку. Свой праект ініцыятары пазіцыянуюць як «рэгіянальнае медыя для беларусаў па абодва бакі мяжы».

Адзначым, што каманда інтэрнет-выдання «EX-PRESS.ВY» таксама ў вымушанай эміграцыі з 2021 года. У тым ліку праз тое, што з падачы пракуратуры  інтэрнэт-сайт ужо двойчы залічылі да «экстрэмісцкіх», сама старонка была заблакаваная Мінінфармацыі. Нягледзячы на працяг рэпрэсій, калектыў не капітуляваў, публікацыі рэсурсу прысвечаныя найперш аператыўным падзеям, якія адбываюцца ў Барысаве і Жодзіне.   

Читайте еще: 

Остаться в профессии. Вся помощь журналистам и медиа по одной ссылке

Медиаэкспертка: «Если бы меня спрашивали, поступать ли сегодня на факультет журналистики — однозначно, безусловно нет»

Браты Сяргей і Аляксандр Сацукі адзначаюць юбілей. Першы — у калоніі, другі — у эміграцыі

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!