401

Акадэмік-мовазнаўца падтрымаў газету ў судзе за мыла на вяроўцы

17.01.2020 Крыніца: euroradio.fm

Акадэмік Аляксандр Лукашанец, спецыяліст Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук, падтрымаў "Рэгіянальную газету" ў судзе з Маладзечанскім заводам парашковай металургіі. 

Нагадаем, завод падаў у суд за публікацыю фатаздымка з мылам на вяроўцы ў заводскай прыбіральні. У газеце выказалі здагадку, што такім чынам на прадпрыемстве засцерагаюцца ад крадзяжоў. Аднак дырэктар завода заявіў, што гэта правакацыя.

 

«Это подрыв деловой репутации». Завод судится с газетой из-за фото мыла, привязанного к раковине

Цяпер прадпрыемства падала ў Эканамічны суд Мінскай вобласці пазоў аб абароне дзелавой рэпутацыі. Прадстаўнікі завода папрасілі суд далучыць да справы інфармацыю пра тое, што за апошнія два гады "крадзяжоў на прадпрыемстве не адбывалася". Таму, маўляў, прывязваць мыла да ракавіны не мела сэнсу.

"Мы не адмаўляем фота, гэта не мантаж. Фота рэальнае", — перадае TUT.by словы аднаго з прадстаўнікоў завода. Аднак пры гэтым ён дадаў, што гэта мог быць чый-небудзь жарт.

Пазоўнікі падкрэслівалі, што завод дзяржаўны, а яго заснавальнік — Акадэмія навук. Прадукцыя прадпрыемства ідзе на выкананне абароннага дзяржзаказу. "Сваёй публікацыяй газета кідала цень на тое, што ў нас не толькі можна было красці мыла, але і дэталі, якія пойдуць на абарону. Мы ў гэтым бачым падрыў дзелавой рэпутацыі", — заявілі прадстаўнікі завода. 

Таксама яны дадалі, што дырэктар Алег Тапалаў узнагароджаны рознымі граматамі. А ад публікацыі ў "Рэгіянальнай газеце" ён "атрымаў пад дых", і "на біяграфіі чалавека паставілі кляксу".

Аабаронцам выдання выступіў Сяргей Зікрацкі. Адвакат звярнуў увагу на тое, што фота рэальнае, а словы "каб не скралi" — гэта меркаванне, якое, згодна з артыкулам 33 Канстытуцыі, можа выказаць любы чалавек.

Юрист Сергей Зикрацкий: Почему дело «о мыле на веревке» — это победа белорусской журналистики

Таксама адвакат паведаміў, што на заводзе, дзе працуюць каля 200 чалавек, некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў на працягу года былі прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці за прагулы ці за з'яўленне ў нецвярозым стане. Ён пацікавіўся, ці гэта не ганьбіць рэпутацыю прадпрыемства. 

"Так, ганіць, але ў нас выйсця няма, таму што асноўная маса асоб, якія прыцягваюцца да дысцыплінарнай адказнасці, — абавязаныя асобы, якіх дзяржава нас абавязала песціць і даглядаць", — прызнаўся прадстаўнік завода. Ён дадаў, што частка гэтых работнікаў ужо звольненая і знаходзіцца за кратамі. 

Акадэмік-мовазнаўца Аляксандр Лукашанец у сваёй экспертызе падтрымаў "Рэгіянальную газету". Ён заявіў, што негатыўнай інфармацыі пра завод у нататцы няма, словы не нясуць дадатковай ацэначнай семантыкі. 

У судзе абвешчаны перапынак да 22 студзеня. Газета выставіла рахунак пазоўніку ў 1260 рублёў і аплату паслуг адваката.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!