International Media Academy запрашае маладых беларускіх журналістаў і журналістак на інтэнсіўны 4-дзённы семінар “Стварэнне сетак, абарона інфарматараў” у Варшаве.
Тэмы семінара:
- асноўныя аспекты кібербяспекі – у зносінах з калегами і каляжанкамі, інфарматарамі і інфарматаркамі, а таксама на сацыяльных платформах;
- журналісцкія формы і жанры падачы матэрыялу;
- тэхнікі інтэрв’ю;
- крытэрыі незалежнай журналістыкі.
Акрамя таго, на семінары вас чакае:
- практычны блок па асновах аўдыё- і відэажурналістыкі;
- запіс падкаста з прафесійнай тэхнікай;
- крэш-курс па канструктыўнай журналістыцы;
- практычнае заданне.
Умовы падчас семінара:
Для ўдзельнікаў і ўдзельніц, якія прыязджаюць з трэцяй краіны, арганізатары аплачваюць выдаткі на праезд і пражыванне. Для ўсіх удзельнікаў і ўдзельніц семінара прадугледжаны грошы на кішэнныя выдаткі і ланчы. Абавязковая ўмова пакрыцця ўсіх выдаткаў і выплата кішэнных грошай – наведванне ўсіх дзён семінара.
Мова семінара: беларуская, руская.
Па ўсіх пытаннях пішыце на seminarforjournalists@gmail.com
Заяўку можна падаць анлайн, запоўніўшы анкету па спасылцы.
Апошні дзень падачы заявак: 30 чэрвеня 2022 года.
Нягледзячы на тое, што ў форме арганізатары пытаюцца аб узроўні валодання рознымі навыкамі і ведамі, гэта не вызначальны фактар пры адборы заявак. Гэта інфармацыя дапаможа выбудаваць такую праграму семінара, якая ў найбольшай ступені адпавядала б вашым патрэбам.
Арганізатары: International Media Academy IMA у партнёрстве з Медыя Акадэмія. Праект рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі.