НЕ - ВАЙНЕ!
393

Адваката Лізавету Матвееву пазбавілі ліцэнзіі. Яна абараняла палітзняволеных журналістаў

23.12.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Матвееву выключылі з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў нібыта за тое, што яна здзейсніла дысцыплінарны праступак.

Лізавета Матвеева абараняла палітзняволеных журналістаў Генадзя Мажэйку, Ірыну Слаўнікаву.

Адваката выклікалі на пазачарговую пераатэстацыю Мінюста, але яна не пагадзілася з гэтым і абскардзіла правядзенне дадзенай працэдуры ў судзе. Паколькі рашэнне абскарджвалася, Матвеева на пераатэстацыю не пайшла, што і расцанілі як дысцыплінарны праступак.

Міністр юстыцыі пастанавіў прыцягнуць Лізавету да дысцыплінарнай адказнасці і прыпыніў дзеянне яе ліцэнзіі. Учора рада МГКА разгледзела пытанне аб дысцыплінарным спагнанні і прыняла рашэнне аб выключэнні Лізаветы.

Адвакат таксама павінна была абараняць затрыманага ўчора блогера Паўла Вінаградава.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!