Адваката Сяргея Зікрацкага, вядомага юрыста, абаронцу журналістаў у судах, 24 сакавіка Кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці падчас пазачарговай атэстацыі пазбавіла ліцэнзіі.
Сяргей Зікрацкі абараняў многіх беларускіх журналістаў, якія праходзілі па адміністрацыйных і крымінальных справах.
"Ну што... Шукайце сабе новага адваката!" — сказаў ён журналістам "Медиазоны" на выхадзе з пасяджэння кваліфікацыйнай камісіі.