1368

Адукацыйны курс "Журналісцкае расследаванне ў час лічбавых тэхналогій" (рэгістрацыя да 20 лістапада)

05.11.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

Мінск-Вільня. Бясплатны дыстанцыйны курс па журналістыцы расследаванняў ад ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Журналісты, якія хочуць мець большы досвед у правядзенні расследаванняў, могуць прайсці гэты анлайн-курс, які ахоплівае сучасныя трэнды і класічныя метады ў правядзенні журналісцкіх раледаванняў.

Інтэрнэт-тэхналогіі даюць журналістам унікальную магчымасць хутка збіраць патрэбныя звесткі. Трэба толькі ўмець карыстацца агромістымі інфармацыйнымі рэсурсамі, каб атрымаць доступ да буйнейшых архіваў інфармацыі, знайсці афіцыйныя дакументы, адрасы кампаній, дзяржаўных установаў, патрэбных людзей.

Вядомыя журналісты-расследавальнікі падзеляцца сваім досведам і ідэямі падчас курсу «Журналісцкае расследаванне ў час лічбавых тэхналогій».

Сярод іншага ўдзельнікі курсу даведаюцца:

— як пераўтварыць ідэю ў тэму расследавання;

—як адрозніць фэйк ад факта;

—як прыцягнуць да супрацы экспертаў;

—як стварыць план расследавання і правесці яго;

—як абараніць сябе і сабраную інфармацыю;

—як эфектна прадставіць аўдыторыі сваё расследаванне.

На занятках навучэнцы таксама атрымаюць інсайдарскія падказкі:

—як карыстацца базамі звестак, створанымі журналістамі-расследавальнікамі;

—як ідэнтыфікаваць асобу з дапамогай спецыяльных тэхналогій;

—як злавіць карупцыянера ў сеціве.

Асноўны трэнер па курсу — Мікола Дзябёла. Трэнеры: Арцём Гарбацэвіч, "Наша ніва", пераможца "Вольнага слова" ў намінацыі "Журналісцкае расследаванне"; Уладзімір Кавалкін, кіраўнік праекта "Кошт урада", Мікалай Кванталіані, эксперт па лічбавай бяспецы

ДА ЎДЗЕЛУ ЗАПРАШАЮЦЦА: журналісты, студэнты факультэтаў журналістыкі.

АПІСАННЕ КУРСА: Курс «Журналісцкае расследаванне ў час лічбавых тэхналогій» распачнецца 24 лістапада ўстаноўчай сесіяй ў Мінску і завершыцца 20 студзеня ў Вільні. Паміж гэтымі датамі пройдуць чатыры дыстанцыйных модуля і трэнінг-інтэнсіў у Мінску.

Удзел у курсе бясплатны, але колькасць удзельнікаў абмежаваная. 

Падаць заяўку на ўдзел у курсе можна да 19 лістапада, 24:00 ТУТ.

 

«Ідэальны рэпарцёр». Навучальны курс для журналістаў (рэгістрацыя да 20 лістапада)