НЕ - ВАЙНЕ!
266

«Адпусціце сітуацыю, не нагнятайце». Палітзняволены журналіст Павел Мажэйка даслаў на волю першы ліст

27.09.2022 Крыніца: Новы час

Фота ліста з допісам «Словы, што дадаюць сіл» апублікавала ў фэйсбуку жонка палітвязня Ірына Чарняўка. 

«Дарагія мае! Просьба да ўсіх дарослых: адпусціце гэтую сітуацыю, не нагнятайце, не думайце пра яе шмат, іначай яна з'есць вас знутры. Жыццё ідзе далей, працягвайце яго так, каб было што мне расказаць, калі мы сустрэнемся», — напісаў Павел і паставіў напрыканцы смайлік.

аўла Мажэйку затрымалі 31 жніўня, калі ён прыехаў у Гродна з Польшчы. У кватэры журналіста, а таксама па месцы жыхарства яго бацькоў былі праведзеныя ператрусы.

Павел Мажэйка быў дырэктарам ліквідаванага ўладамі «Цэнтра гарадскога жыцця».

Чытайце яшчэ:

Трымаюцца бадзёра, не губляюць надзеі: сабралі навіны ад калег-палітвязняў

Telegram дазваляе «зліваць» асабістыя звесткі дысідэнтаў па ўсім свеце. Вось як гэта адбываецца

"Пакаянныя" відэа: што яны парушаюць і як уздзейнічаюць на чалавека

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!