544

Адміністратар суполкі «Мая краіна Беларусь» з'ехаў з Беларусі

03.07.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Адміністратар і стваральнік Тэлеграм-канала «Мая краіна Беларусь» пакінуў тэрыторыю Беларусі, пра гэта гаворыцца ў паведамленні канала.

"На Сяргея Бяспалава разгарнулі сапраўднае паляванне і спрабавалі схапіць, як гэта ўжо рабілі з многімі блогерамі. Аднак Сяргею ўдалося застацца на волі і выехаць за межы краіны", — гаворыцца ў адмысловым паведамленні.

Тэлеграм-канал «Мая краіна Беларусь» мае 67 тысяч падпісчыкаў.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!