308 0

Адміністрацыйную справу супраць Марыны Драбышэўскай спынілі

19.05.2017 Крыніца: "Новы Час" Сюжэт: 22.9 КаАП

Адміністрацыйную справу па артыкуле 22.9 (парушэнне заканадаўства аб СМІ), якую склалі пасля першамайскага мітынгу ў Гомелі супраць рэгіянальнай карэспандэнткі «Новага Часу» Марыны Драбышэўскай, спынілі. 

Пра гэта Марына паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook:

— Толькі што ў паштовай скрыні знайшла ліст з чыгуначнага РАУСа, у якім паведамляецца, што адміністрацыйная справа па артыкуле 22.9 ад 1 мая супраць мяне спыненая!

Вельмі цяжка ў гэта паверыць, але атрымліваецца, што цуды здараюцца!!! Дзякуй усім, хто за мяне перажываў і хто не быў абыякавым!

— Я нават не ведаю як пракаментаваць сітуацыю, якая склалася,  — кажа Марына. — Гэта невялічкая, але перамога здаровага сэнсу над бязглуздай беларускай сістэмай, для якой правіл не існуе. Практыка паказала, што забраць у пастарунак і скласці пратакол могуць на журналіста любога СМІ, нягледзячы на тое, зарэгістраванае гэта СМІ ці не. На мой погляд, пасля гэтага, магчыма, супрацоўнікі міліцыі пачнуць хаця б глядзець, каго яны забіраюць і на каго складаюць пратаколы. Ну а я буду працаваць на ніве свабоды слова ў родным горадзе і надалей.

Каментары