423

Адкрыты збор на падтрымку сям’і сябра БАЖ Юрыя Несцярэнкі. Ён вымушана пакінуў Беларусь

26.05.2023 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

— Прычына ад'езду нашай сям'і з Радзімы простая і ў той жа час вельмі складаная: пагроза рэпрэсій супраць тых беларусаў, якія займаліся звыклай справай свайго жыцця — захаваннем сваёй ідэнтычнасці, папулярызацыяй сваёй культуры, навучаннем дзяцей, стасункамі на роднай мове, — кажа Юрый.

У 2021 годзе частка выданняў, з якімі мне даводзілася стала працаваць, былі прызнаныя экстрэмісцкімі. Пацярпелі мае калегі, ў якіх была канфіскаваная апаратура, кампутарная тэхніка ды іншае абсталяванне. Падчас ператрусу дома аднаго з самых аўтарытэтных журналістаў Магілёўскай вобласці знайшлі працоўныя дакументы з маім прозвішчам.

Выкліканыя на допыт калегі-журналісты пацвердзілі, што супраць мяне распачатая справа. Яны параілі не марудзіць і неадкладна пакінуць Беларусь. Цяпер каля паўгода мая сям'я з двума непаўналетнімі дзецьмі знаходзіцца ў адной з еўрапейскіх краін.

Нам пашанцавала ўладкаваць дзяцей у нармальную школу, яны займаюцца ў мастацкай школе і спартовым цэнтры. Але пакуль у нас цяжкае матэрыяльнае становішча, мы не можам афіцыйна працаваць, у нас няма ні дапамогі, ні кампенсацыі на аплату жытла. Яшчэ застаецца доўг за авіяпералёт з Сакартвэлы ў Еўропу.

ТУТ падтрымаць калегу можа кожны, хто не ў Беларусі

Беларуская асацыяцыя журналістаў знаёмая з сітуацыяй Юрыя і заклікае калег да салідарнасці. Па ўсіх пытаннях можна таксама звяртацца на наш адрас press@baj.by

Чытайце яшчэ:

Памерла маці Дзмітрыя Завадскага

«Государство защищает не человека, а себя». Об исторической памяти и законодательной рамке

Прысуд гомельскаму журналісту-фрылансеру Яўгену Меркісу абвесцяць 30 мая

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!