323

Адкрыты набор на Belarus Urban Fellowship 2019 (да 15 чэрвеня)

21.05.2019 Крыніца: ideaby.org

Цэнтр новых ідэй абвяшчае набор на Belarus Urban Fellowship-2019. Urban Fellowship створаная для новых лідарак/лідараў, якія займаюцца развіццём сваіх рэгіёнаў і гарадоў, каб узмацніць іх уздзеянне і спрыяць новай хвалі грамадскай актыўнасці. Заяўкі прымаюцца да 15 чэрвеня 2019.

buf.png

Хто можа падавацца 

Belarus Urban Fellowship скіраваная да прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці, бізнесу, акадэмічнай сферы, медыяў і дзяржаўных органаў. Мы шукаем новых лідараў, якія маюць не больш за 30 гадоў і стала знаходзяцца ў Беларусі (пражыванне па-за Мінскам будзе перавагай).

Праграма Urban Fellowship:

  • Тры трохдзённыя навучальныя сесіі, якія прысвечаныя развіццю PR-навыкаў, паглыбленню экспертызы ў рэгіянальным/гарадскім развіцці і паляпшэнню менеджерскіх здольнасцяў. Сесіі з найлепшымі беларускімі экспертамі пройдуць у жніўні, верасні і кастрычніку.

  • Удзел у распрацоўцы новай версіі Рэйтынгу беларускіх гарадоў (жнівень-верасень) і арганізацыя прэзентацыі Рэйтынгу ў сваім горадзе (кастрычнік).

  • Навучальны візіт у Берлін, у межах якога ўдзельнікі сустракаюцца з прадстаўнікамі выбітных урбаністычных арганізацый, культурных пляцовак, аналітычных цэнтраў і НДА Германіі (лістапад).

  • Праца над уласнымі праектамі і развіццё асабістых навыкаў пры дапамозе каманды Цэнтра новых ідэй.

Крытэрыі і адбор:

Праграма Belarus Urban Fellowship скіраваная да прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці, бізнесу, акадэмічнай сферы, медыяў і дзяржаўных органаў. Мы шукаем новых лідараў, якія маюць не больш за 30 гадоў і стала знаходзяцца ў Беларусі (пражыванне па-за Мінскам будзе перавагай). Профілі ранейшых удзельнікаў праграмы (як і трэнераў) даступныя на мікрасайце Belarus Urban Fellowship.

Для падачы на ўдзел у праграме патрэбныя толькі два дакументы:

  • Рэзюмэ, у якім будуць выразна зазначаныя дасягненні заяўніка.

  • Матывацыйны ліст, у якім будзе зазначана, якім чынам удзел у праграме дапаможа Вам, Вашай камандзе і гораду.

Цэнтр новых ідэй пакрывае кошты ўдзелу ў праграме. Заяўкі прымаюцца на belarusurbanfellowship@gmail.com да 15 чэрвеня 2019.