618

Адкрытая сустрэча з Таццянай Каравянковай "Як журналісту стварыць пул экспертаў і крыніц інфармацыі" — 3 кастрычніка

18.09.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Таццяна Каравянкова больш за дзесяць гадоў працуе ў незалежным інфармагенцтве БелаПАН.

Палітыка і палітыкі, улада, афіцыйныя рашэнні і кулуарныя чуткі — журналістка ведае пра гэта ўсё. Ці вельмі шмат.

Падчас адкрытай сустрэчы ў офісе ГА «БАЖ» Таццяна Каравянкова раскажа, як ствараць свой пул экспертаў, дзе браць афіцыйную і неафіцыйную інфармацыю, як выбудоўваць стасункі са сваімі крыніцамі. Вы зможаце задаць сваё пытанне адной з лепшых журналістак краіны.

Таксама ў межах сустрэчы будуць падведзеныя вынікі конкурсу «Ведай. Кажы. Вывучай», прымеркаванага да Міжнароднага дня ўсеагульнага доступу да інфармацыі.

Што: Сустрэча з міжнародным аглядальнікам БелаПАН Таццянай Каравянковай "Як журналісту стварыць свой пул экспертаў і крыніц інфармацыі".

Дзе: Офіс ГА «БАЖ», Мінск, вул. Кальварыйская, 16 - 265 (4 паверх).

Калі: 3 кастрычніка (чацвер), 19.00.

Уваход вольны, але просім зарэгістравацца.

Татьяна Коровенкова: Я обычно даю сдачи в ответ на хамство