Каляндар

Адкрытая сустрэча з Таццянай Каравянковай

30.09.2019 771
Дэдлайн Пачатак Назва Арганізатар
03.10.2019 19:00 Адкрытая сустрэча з Таццянай Каравянковай
Адрас: 
Офіс БАЖ, вул.Кальварыйская 16, офіс 265 (4 паверх)

Адкрытая сустрэча з Таццянай Каравянковай "Як журналісту стварыць пул экспертаў і крыніц інфармацыі" — 3 кастрычніка

26.09.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Таццяна Каравянкова больш за дзесяць гадоў працуе ў незалежным інфармагенцтве БелаПАН.

Палітыка і палітыкі, улада, афіцыйныя рашэнні і кулуарныя чуткі — журналістка ведае пра гэта ўсё. Ці вельмі шмат.

Падчас адкрытай сустрэчы ў офісе ГА «БАЖ» Таццяна Каравянкова раскажа, як ствараць свой пул экспертаў, дзе браць афіцыйную і неафіцыйную інфармацыю, як выбудоўваць стасункі са сваімі крыніцамі. Вы зможаце задаць сваё пытанне адной з лепшых журналістак краіны.

Таксама ў межах сустрэчы будуць падведзеныя вынікі конкурсу «Ведай. Кажы. Вывучай», прымеркаванага да Міжнароднага дня ўсеагульнага доступу да інфармацыі.

Што: Сустрэча з міжнародным аглядальнікам БелаПАН Таццянай Каравянковай "Як журналісту стварыць свой пул экспертаў і крыніц інфармацыі"

Дзе: Офіс ГА «БАЖ», Мінск, вул. Кальварыйская, 16 - 265 (4 паверх)

Калі: 3 кастрычніка (чацвер), 19.00

Уваход вольны