НЕ - ВАЙНЕ!
1360

Адкрытая сустрэча з Сігурдам Орвігам – 15 лістапада

09.11.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

ГА “БАЖ” запрашае на сустрэчу з вядомым нарвежскім журналістам Сігурдам Орвігам.

Сігурд Орвіг нарадзіўся ў Осла ў 1949 годзе. Працаваў журналістам і рэдактарам. Мае больш чым 20-гадовы досвед працы пазаштатным журналістам. Доўгі час займаў пасаду рэдактара рэгіянальнай штодзённай газеты ў Транхейме, які з’яўляецца трэцім па велічыні ў Нарвегіі.

Дзякуючы свайму захапленню падарожжамі, Сігурд шмат дзе вандраваў і рыхтаваў рэпартажы з некалькіх краінаў Афрыкі і Азіі. Быў сябрам праўлення і да гэтага часу мае некаторыя абавязкі ў групе журналістаў-фрылансераў Нарвежскага саюза журналістаў.

Сігурд Орвіг, які больш за 20 год прапрацаваў у рэжыме фрылансу, распавядзе пра ўмовы працы для журналістаў у Нарвегіі. Будзе магчымасць абмеркаваць з госцем пошук тэмаў, што могуць зацікавіць рэдактараў, ды схемы пабудовы працоўнага часу для вольнага журналіста.

Калі: аўторак, 15 лістапада, 18:00

Дзе: офіс ГА "БАЖ", вул. Камсамольская 7, 3 паверх

Даведкі: (+375 29) 126-70-98

Запрашаем на сустрэчу!

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!