Каляндар

Адкрытая сустрэча «Падзеі ў Арменіі вачыма беларускіх журналістаў»

12.05.2018 84 0
Дэдлайн Пачатак Назва Арганізатар
17.05.2018 19:00 Сустрэча «Падзеі ў Арменіі вачыма беларускіх журналістаў»
Адрас: 
Офіс БАЖ, вул. Кальварыйская, 16-265 (4 паверх)

Менш за месяц спатрэбілася апазіцыйнай фракцыі «Елк», каб  спачатку вывесці на вуліцы дзясяткі тысяч пратэстуючых, а затым  аб’явіць нацыянальны страйк і прымусіць прэм’ер-міністра Сержа Саргсяна сыйсці ў адстаўку.

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/cdea5182-0cfa-47e7-8419-2f5e2219b6bc_w1023_s.jpg

Як працаваць журналістам у чужой краіне ва ўмовах штаттысячных грамадскіх пратэстаў: пытанні побыту, пошуку інфармацыі, бяспекі.

  • У чым феномен хуткіх пераменаў у Арменіі?

  • Хто стаяў за шматтысячнымі страйкамі і акцыямі грамадзянскага супраціву?

  • Як СМІ паўплывалі на падзеі?

Пра ўсё гэта раскажуць беларускія журналісты, якія працавалі на месцы падзей падчас грамадскіх акцый у Арменіі. Юрась Карманаў з Associated Press, Аляксандр Баразенка з тэлеканала “Белсат”, Антон Трафімовіч з “Радыё Свабода” падзеляцца сваімі ўражаннямі ад сёлетняй камандзіроўкі ў Ерэван.

 

Месца: Офіс ГА “БАЖ”, вул. Кальварыйская, 16-265 (4 паверх).

Дзень і час: 17 траўня, чацвер, 19:00

Уваход вольны! Але ласкава просім папярэдне зарэгістравацца

Каментары