1019

Адкрытая лекцыя палітолага Андрэя Казакевіча “Крызіс у Беларусі: канфлікты і пазіцыя ЕС, Расіі, ЗША” прайшла

25.11.2020

Зацягванне палітычнага крызісу ў Беларусі ўсе больш павялічвае значэнне знешніх сіл у яго вырашэнні: ЕС, Расія, ЗША тут асноўныя гульцы. Пазначаныя краіны і аб’яднанні не маюць агульных падыходаў да вырашэння крызісу, і таму сітуацыя можа разгортвацца па лініі як канфрантацыі, так і пошуку агульных падыходаў.

Падчас лекцыі палітолаг, дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч прапануе разгледзець асноўныя магчымыя варыянты развіцця падзей і іх наступствы для Беларусі.

Запрашаем журналістаў і ўсіх, хто хацеў бы разабрацца, што адбываецца на знешнепалітычным полі вакол Беларусі і гатовы задаваць пытанні і дыскутаваць.

Адкрытая лекцыя пройдзе ў анлайн-фармаце на платформе Zoom: 3.12.2020 з 15.00 да 16.00. Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць спасылку на электронную пошту.

РЭГІСТРАЦЫЯ

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!