546

Адкрытая лекцыя «Асновы бяспекі» і майстар-клас «Бяспека анлайн» 29 ліпеня

20.07.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Чаго мы баімся у нашай актывісцкай і журналісцкай дзейнасці? Затрыманняў, выгарання, праблем у сваякоў?

Ці можам зразумець, наколькі верагоднае развіццё «кепскага сцэнару» і як можна яго прадухіліць? Абмяркуем рызыкі, наступствы і нашыя метады абароны з улікам агульнага кантэксту Беларусі з праваабаронцай з арганізацыі Human Constanta Настай Лойка.

Адразу ж пасля лекцыі — майстар-клас «Бяспека анлайн».

З якімі выклікамі мы сутыкаемся ў сеціве, чаго варта баяцца, а што проста страшылкі з Кітаю? Цягам майстар-класу вы можаце адкрыць шмат новага пра сваю абароненасць альбо ўражлівасць, а таксама сабраць стос карысных парадаў.

Майстар-клас праводзяць праваабаронцы з арганізацыі Human Constanta Яна Ганчарова і Аляксей Казлюк.

Дзе: Офіс БАЖ, ул. Кальварыйская 16-265 (4 паверх);
Калі: 29 ліпеня, панядзелак, з 17.00 да 19.30.
Уваход вольны, але просім ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА