НЕ - ВАЙНЕ!
366

Адкрыт прыём заявак у медыяшколе MOST у Беластоку (да 25 лістапада)

23.11.2022 Крыніца: MOST

Пісаць навіны, браць інтэрв'ю, рабіць рэпартажы, а яшчэ — навучыцца фатаграфаваць і здымаць відэа. Усё гэта магчыма ў медыяшколе MOST у Беластоку. 

Беларускія журналісты запускаюць бясплатную двухмесячную школу журналістыкі MOST. Навучанне пачнецца 27 лістапада. Заняткі будуць праводзіць дасведчаныя беларускія журналісты незалежных выданняў.

Удзельнікі медыяшколы навучацца планаваць і структураваць тэксты, абіраць цікавыя для аўдыторыі тэмы, пісаць у розных жанрах і на розных платформах, а таксама рабіць падкасты, здымаць відэа і фатаграфаваць. У праграме школы — лекцыі, воркшопы, дамашнія заданні, магчымасць размясціць публікацыю ў беларускіх медыя і атрымаць зваротную сувязь. Напрыканцы ўдзельнікаў, якія паспяхова пройдуць курс, чакаюць выпускны і дыпломы.

Плануецца, што заняткі медыяшколы будуць доўжыцца дзве гадзіны раз на тыдзень у MediaPortBelarus у Беластоку па адрасе Sienkiewicza 44. 

Заяўкі на ўдзел у медыяшколе можна падаваць да 25 лістапада 2022 года.

ДАСЛАЦЬ ЗАЯЎКУ

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!