Каляндар

Адкрыццё выставы выпускнікоў фотакурса БАЖ “Фотагісторыя па пунктах”

04.02.2019 481
Дэдлайн Пачатак Назва Арганізатар
12.02.2019 18:30 Адкрыццё выставы Punktum выпускнікоў фотакурса БАЖ Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30)

Беларуская асацыяцыя журналістаў і Літаратурны Музей Петруся Броўкі запрашаюць на выніковую выставу выпускнікоў адукацыйнага курса БАЖ “Фотагісторыя па пунктах” — 12 лютага а 18:30!

51445114_1814520968647699_2014197382442385408_n.jpg

10 лепшых фотагісторый новых беларускіх аўтараў будуць прадстаўлены ў музейнай экспазіцыі. Гэтыя гісторыі пра людзей, пра адзіноту, пра складанасці сталення, пра горад і з’явы.
Ралан Барт у сваім знакамітым эсэ “Camera lucida” выказаў думку аб тым, што лепшае ў  фатаграфіі – гэта Punktum (кропка).

 “Punktum” –  тое незаўважнае, што кранае раз і назаўжды. Пачуццё, якое з’явілася пры першым поглядзе на фотаздымак, і потым не адпускае нас, прымушаючы вяртацца ў думках да ўбачаных, а дакладней адчутых, вобразаў зноў і зноў. 
На адкрыцці вы зможаце пазнаёміцца з аўтарамі выставы, задаць пытанні і падзяліцца сваімі думкамі аб Punktum 16+.  

Удзельнікі выставы:

1. Таццяна Свірэпа
2. Святлана Станкевіч
3. Ксенія Галубовіч
4. Марк Жыгман
5. Аляксей Скрыннікаў
6. Марыя Амеліна
7. Аляксандр Сідарэўскі
8. Алеся Рудовіч
9. Вікторыя Якімава
10. Аляксандр Чугуеў

12 лютага, 18:30, Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).

Уваход вольны!

Кантактныя тэлефоны: 
+375292683108; (017) 327-27-50, (017) 226-09-81