2698

Адказ на запыт «Intex-press» адправілі ў дзяржаўную газету

27.07.2015 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Доступ да інфармацыі

Адказ на запыт незалежнай газеты «Intex-press» адправілі для публікацыі ў дзяржаўную газету «Наш край».

Запыт на тэму будаўніцтва магільніка для жывёлы быў накіраваны ў КУМОП ЖКГ «Баранавіцкае гарадское ЖКГ» 26 чэрвеня.

У адведзеныя заканадаўствам 15 дзён адказ на запыт не прыйшоў. А 16 ліпеня паступіў ліст за подпісам в. а. генеральнага дырэктара Міхаіла Менчы пра тое, што ў рэдакцыю высылаюць газету «Наш край» ад 15 ліпеня, дзе «вы знойдзеце адказы на ўсе пастаўленыя перад намі пытанні».

Інфармацыю пра выбар падрадчыка для будаўніцтва новага магільніка для жывёлаў журналісты «Intex-press» знайшлі на сайце дзяржзакупак – гэта значыць, інфармацыя была эксклюзіўнай. Журналіст рэдакцыі склаў падрабязны запыт з 16 пытаннямі. У выніку артыкул выйшаў у канкуруючым выданні.

«Гэта абсалютна абуральна. Інфармацыя для нас – гэта бізнес. Застаецца адзін крок да таго, каб грошы за продаж нашай газеты аддавалі «Нашаму краю». Мы будзем скардзіцца ў іншыя арганізацыі», – пракаментавалі сітуацыю ў рэдакцыі.

На гэтую ж тэму: