895

Адбыўся вобшук у кватэры ў кіраўніка спартыўнага партала «Трыбуна» Максіма Беразінскага

02.09.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Учора быў вобшук у кватэры ў кіраўніка спартыўнага партала «Трыбуна» Максіма Беразінскага. Пра гэта Максім напісаў у сваім Facebook.

Па словах Беразінскага, у кватэры, дзе ён год як не жыве, былі ўзламаныя дзверы, з гаспадарамі ніхто перад гэтм не звязваўся. А суседзям сілавікі казалі, быццам бы ў кватэры вараць наркотыкі.

Вобшук быў у рамках агульнай крымінальнай справы аб масавых беспарадках у мінулым годзе.

Забралі жорсткі дыск старога кампутара, некалькі старых флэшак, пару белых бранзалетаў, пару чырвоных, магніцік з «Пагоняй» з халадзільніка і біту з лагатыпам Tribuna.com.

"На днях таксама быў вобшук у яшчэ аднаго з супрацоўнікаў Tribuna.com. Гэта да пытання аб тым, што перамога неяк усё ніяк не прыходзіць, нягледзячы на ​​ўсе спробы пераканаць саміх сябе, што старонка перагорнутая", — піша Максім Беразінскі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!