308

Адбыўся вобшук дома ў фатографа Дзмітрыя Дзмітрыева

19.10.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Адбыўся вобшук дома ў фатографа выдання "Новы Час" Дзмітрыя Дзмітрыева. Забралі кампутар. 

Вобшук быў праведзены ў межах справы   аб пагрозах намесніку начальніка Савецкага РУУС. Год таму Дзмітрыева па гэтай справе дапытваў КДБ.  

Дзмітрый Дзмітрыеў на свабодзе.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!