264

ADAMI Studio – Miнск 2019 анансуе прыѐм заявак для украінскіх і беларускіх кінатворцаў

14.08.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

ADAMI Media Prize за культурніцкую разнастайнасць ва Усходняй Еўропе аб’яўляе прыѐм заявак для ўдзелу ў майстэрні ADAMI Studio у Мінску,  Беларусь, 6-8 лістапада 2019 года. У ініцыятыве могуць удзельнічаць праекты мастацкіх і дакументальных фільмаў на стадыі мантажу, на тэмы культурніцкай разнастайнасці, талерантнасці, інтэграцыі і мірнага суіснавання.

ADAMI Studio стварае магчымасці для абмену досведам і ўтварэнню сувязяў паміж удзельнікамі і спікерамі праекту, укараненню розных падыходаў і спосабаў перадачы візуальных гісторыяў, падвышэння прывабнасці фільмаў для больш шырокай міжнароднай аўдыторыі. Майстэрня пройдзе ў некалькіх мантажных пакоях. Удзельнікі пад кіраўніцтвам дасведчаных міжнародных экспертаў будуць працаваць над паляпшэннем сцэнара, драматургіі, мантаваць свае матэрыялы, а таксама атрымаюць магчымасць папрацаваць з матэрыяламі іншых удзельнікаў.

Майстэрня арганізуецца ў партнѐрстве з Мінскім Міжнародным Кінафестывалем LISTAPAD. Акрамя рэдактарскай і мантажнай працы, удзельнікі ADAMI Studio атрымаюць магчымасць наведаць паказы і сеткавыя мерапрыемствы, якія фестываль прапануе сваім міжнародным гасцям.  Усе беларускія і ўкраінскія прадусерскія кампаніі, тэлевізійныя станцыі, асобныя прадусары, рэжысѐры, якія зацікаўленыя ва ўдзеле ў майстэрні, могуць прадставіць заяўкі па спасылцы ніжэй. Удзельнічаць ў ADAMI Studio атрымаюць магчымасць толькі адабраныя праекты.

Могуць удзельнічаць толькі фільмы ў стадыі рэдагавання/мантажу:

- поўны метр (больш за 75 хв.) — сярэдняй даўжыні (больш за 10 хв.). К моманту падачы заяўкі на майстэрню 50% здымак фільму мусяць быць завершаныя. 

Зацікаўленыя каманды мусяць уключыць у свае заяўкі сінопсіс і вытрымку з прадстаўленага праекту. Ад 4 да 6 каманд-пераможцаў будуць адабраныя для ўдзелу ў двухдзѐннай мантажнай майстэрні, якую правядуць міжнародныя эксперты ў Мінску. ADAMI Studio сканцэнтруецца на распрацоўцы сюжэтнай лініі і драматычным патэнцыялы адабраных праектаў.

Дэталі майстэрні:

- Даты: 6-8 лістапада 2019 года

- Месца: Мінск, Беларусь

- Працоўныя мовы: расейская і ангельская

- Апошні тэрмін падачы заявак: 25 жніўня 2019 года

- Праезд і размяшчэнне  для каманд, адабраных па-за межамі Мінску і для украінскіх каманд, якія едуць у Беларусь.

- 2 ўдзельнікі ад праекту (рэжысѐр і мантажыст).

Калі ласка, запоўніце і адпраўце заяўку да 25 жніўня:

https://form.jotform.me/RegistrationADAMI/Adami-Studio-Minsk

Адабраныя заяўнікі будуць апавешчаныя да 1 верасня 2019 года.

З пытаннямі звяртайцеся: registration@adamimediaprize.eu

Нэлі Мжаванадзэ, каардынатарка праекту, +995 595 474477 (Viber, Whatsapp)

Кецеван Кіласонія, каардынатарка конкурсу, +995 577 777109 (Viber, Whatsapp)
 
Пра прэмію ADAMI Media Prize Медыя-прэмія ADAMI была створаная, каб заахвоціць стваральнікаў фільмаў, журналістаў і аўдыявізуальных медыя ў краінах Усходняга партнѐрства ЕЗ прасоўваць тэмы міграцыі, талерантнасці і культурніцкай разнастайнасці. Прэмія ўзнагароджвае выдатныя тэлевізійныя, кіна- і інтэрнэт-праграмы, якія займаюцца праблемамі, звязанымі з разнастайнасцю.

Таксама ADAMI арганізоўвае шэраг мерапрыемстваў для наладжвання сувязяў і абмену магчымасцямі паміж медыяпрафесіяналамі ва Усходняй Еўропе і ЕЗ.

Для атрымання дадатковай інфармацыі, наведайце вэб-сайт www.adamimediaprize.eu