ADAMI Media Prize за культурніцкую разнастайнасць ва Ўсходней Еўропе абвяшчае пачатак прыёму заявак на відэаматэрыялы, якія знаходзяцца на стадыі вытворчасці, па тэме культурніцкай разнастайнасці. Заяўкі прымаюцца з шасці краінаў Усходняга партнёрства, у тым ліку з Беларусі.
Прымаюцца дакументальныя і мастацкія фільмы, навінавыя рэпартажы, серыялы, вэб-відэа або тэлешоу — калі вы маеце відэа-праект для рэалізацыі, калі вам важна прасоўваць свае ідэі і вы хочаце атрымаць шанец на грашовую прэмію або знайсці патэнцыйнага сапрадусара або інвестара — дашліце свой праект на Конкурс ADAMI Media Prize — Прасоўванне праекту!
Вас могуць абраць для ўдзелу ў нашым тэлешоу, якое будзе транслявацца на грамадскіх тэлеканалах у краінах Усходняга партнёрства.
Прыём заявак пачнецца 6 верасня, апошні тэрмін падачы заяўкі — 27 верасня.
Восем праектаў будуць абраныя міжнародным журы для прасоўвання ў прамым эфіры. Намінанты будуць абвешчаныя 25 кастрычніка 2021 года. Тэлешоу выйдзе ў эфір 10 снежня а 20:00 па грузінскім часе (GET) на грамадскім тэлебачанні Грузіі ў Тбілісі. Напрыканцы шоў будуць названыя два праекты пераможцы. Аднаго з іх вызначаць чальцы журы ў студыі, другі пераможца будзе названы па выніках падліку онлайн галасоў. Галасаванне пачнецца 1 лістапада на вэб-старонцы ADAMI.
Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі, калі ласка, завітайце на наш сайт: https://www.adamimediaprize.eu/
Для атрымання дадатковай інфармацыі і матэрыялаў для прэсы, калі ласка, звяртайцеся да кантактных асобаў:
Філомэна Грассл
<philo.grassl@adamimediaprize.eu>
+995555122331
Тарас Тарналіцкі
<tazartut@gmail.com>
+375 29 702-30-09