429

Ад 9 да 12 гадоў калоніі: праваабаронцам "Вясны" запрасілі тэрміны

09.02.2023 Крыніца: Вясна

Сёння пракурор Аляксандр Кароль запрасіў тэрміны для праваабаронцаў "Вясны", для старшыні "Вясны" – максімальны.

У судзе Ленінскага раёна Мінска 9 лютага адбываюцца судовыя спрэчкі па крымінальнай справы супраць старшыні "Вясны" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча і праваабаронцы Дзмітрыя Салаўёва (у парадку спецыяльнай вытворчасці). За месяц на працэсе дапыталі сведак, даследвалі ўсе 284 тамы крымінальнай справы і дапыталі праваабаронцаў.

Дзяржаўнае абвінавачванне лічыць, што віна праваабаронцаў паводле ч. 4 арт. 228 ("кантрабанда арганізаванай групай") і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак") цалкам даказаная. Аляксандр Кароль запрасіў наступныя тэрміны для вясноўцаў:

  • старшыні "Вясны" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага – 12 гадоў калоніі;

  • намесніка старшыні "Вясны" і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча – 11 гадоў калоніі;

  • каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча – 9 гадоў калоніі;

  • праваабаронцы "Вясны" Дзмітрыя Салаўёва – 10 гадоў калоніі завочна.

Усім узмоцнены рэжым і штраф па пяць тысяч рублёў.

Пад вартай праваабаронцы ўтрымліваюцца з 14 ліпеня 2021 года.

Чытайце яшчэ:

Шэнгенскі бан для журналіста і праваабаронцы. Як бюракратыя прыводзіць да жыццёвай драмы

Дзмітры Плакс: Беларускія справы ў Швецыі сталі менш гучнымі, але не менш важнымі

Сайт барановичского издания Intex-press разблокировали в Беларуси

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!