НЕ - ВАЙНЕ!
2563

Абвяшчэнне лаўрэатаў конкурсу “Вольнае слова” – у пятніцу, 9 верасня!

08.09.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Абвяшчэнне і ўзнагароджанне лаўрэатаў творчага конкурсу ГА “БАЖ” “Вольнае слова” адбудзецца 9 верасня. Цырымонія распачнецца а 14:00 у канферэнц-залі гатэля “BonHotel” (г.Мінск, вул.Прытыцкага, 2).

Конкурс “Вольнае слова” ужо дзявяты раз праводзіўся ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” з мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў СМІ, заахвочвання таленавітых журналістаў, стымулявання іх дзейнасці ў адстойванні прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова.

3 мая, у Сусветны дзень свабоды прэсы, журы агучыла сёлетні шорт-ліст. Хто ж стане пераможцам конкурсу, даведаемся 9 верасня а 14 гадзіне. Запрашаем на цырымонію!

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!