403

Абвешчаны шот-ліст намінацыі "Журналіст года" прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”

10.01.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Сёння будуць названыя пераможцы прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці” 2018 года.

У гэтым годзе Асамблея НДА ўручае Прэмію дзесяты раз.

У намінацыі "Журналіст / журналістка года" прэмію ўручаюць рэдакцыі, журналісту/журналістцы, блогеру/блогерцы за найбольш грунтоўнае і рознабаковае асвятленне грамадскай дзейнасці. Улічваецца адкрытасць да супрацоўніцтва з НДА і асвятленне тэмаў, актуальных для няўрадавага сектару.

Шот-ліст сёлета выглядае так:

Таццяна Каравянкова. Журналістка БелаПАН, якая прафесійна асвятляе грамадска-палітычныя тэмы ў Беларусі.

34mag.net. Анлайн-часопіс стварыў спецпраект "Актывісты" пра грамадскіх актывістаў Беларусі.

Hrodna.life. Беларускамоўны рэсурс Гродзеншчыны публікуе не толькі апошнія навіны, але і мноства аўтарскіх тэкстаў пра грамадскія арганізацыі, актывізм і валанцёрства.

Binkl.by. Карыстаючыся сучаснымі формамі, асвятляе дзейнасць мясцовых грамадскіх актывістаў і НДА.

Сяргей Пятрухін. Аўтар папулярнага Youtube-канала "Народный репортер" з Брэста. Відэа пра мясцовыя праблемы, грамадскія падзеі і пратэсты.

Gomel.today. Самы папулярны сайт Гомельскай вобласьці, які робіцца сіламі грамадскіх актывістаў.

Летась у намінацыі «Журналіст года» за найбольш грунтоўнае і рознабаковае асвятленне грамадскай дзейнасці перамог гомельскі блогер Максім Філіповіч.

Пераможцы прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці” вызначаюцца па выніках супольнага падліку галасоў, пададзеных за намінантаў сябрамі Рабочай групы Асамблеі, а таксама запрошанымі экспертамі з ліку лідараў НДА, мінулагодніх пераможцаў прэміі, а таксама журналістаў. Сёлета ў журы ўваходзяць 112 чалавек.