260

Абмеркаванне сітуацыі са свабодай СМІ ў Беларусі ў Савеце Бяспекі ААН — СПАСЫЛКА НА АНЛАЙН СЁННЯ

22.01.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У пятніцу, 22 студзеня, па ініцыятыве Эстоніі Савет Бяспекі ААН праводзіць нефармальную віртуальную сустрэчу на высокім узроўні для абмеркавання свабоды СМІ ў Беларусі.

Мерапрыемства будзе транслявацца ў прамым эфіры праз каналы МЗС на YouTube і Facebook у 17.00 (беларускі час).

Асноўны дакладчык — Ірэн Хан (Irene Khan), спецыяльны дакладчык ААН па пытаннях свабоды слова і меркаванняў.

Уступнае слова робіць экс-кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская.

Сярод іншых выступоўцаў — член Прэзідыума Каардынацыйнага савета і кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка, міжнародны журналіст Гарэт Браўн і прадстаўнік незалежнага беларускага СМІ .

Кіраўніком сустрэчы будзе міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Рэйнсалу (Urmas Reinsalu).

«Гвалт і рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі павінны неадкладна спыніцца. Мы павінны змагацца з беспакаранасцю. Усе асобы, зняволеныя па палітычных матывах, уключаючы журналістаў, супрацоўнікаў СМІ і блогераў, павінны быць вызвалены без умоваў. Вінаватыя ў нападах на прадстаўнікоў незалежных СМІ павінны быць прыцягнуты да адказнасці», — сказаў міністр замежных спраў Рэйнсалу.

Пастаянны прадстаўнік Эстоніі пры ААН Свен Юргенсан (Sven Jürgenson) падкрэсліў, што прасоўванне і абарона правоў чалавека з'яўляецца важным прынцыпам і мэтай Эстоніі, а таксама ААН.

"Як член Савета Бяспекі ААН, Эстонія лічыць правы чалавека неабходнымі для міжнароднага міру і бяспекі —мы не можам маўчаць, калі бачым, што яны парушаюцца".

Мерапрыемства арганізавана сумесна з членамі Савета Бяспекі ААН Францыяй, Ірландыяй, Нарвегіяй, Вялікабрытаніяй і ЗША, а таксама іншымі дзяржавамі-членамі ААН: Бельгіяй, Канадай, Даніяй, Фінляндыяй, Германіяй, Ісландыяй, Латвіяй, Літвой, Польшчай і Украінай.

Больш падрабязная інфармацыя — на старонцы мерапрыемства.

Дадатковая інфармацыя: Міністэрства замежных спраў Эстоніі: press@mfa.ee

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!