375 0

Абласны суд зменшыў штраф Таццяне Смоткінай, а Змітру Лупачу — не

11.07.2018 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: 22.9 КаАП

Суддзя Віцебскага абласнога суда разгледзела касацыйныя скаргі глыбоцкіх незалежных журналістаў, аштрафаваных у мінулым месяцы.

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/vitebsk_0711_f1.jpg

Тацяна Смоткіна ў Віцебск не прыехала, і суддзя Смалякова не стала каментаваць сваё рашэнне. Адно што агучыла пастанову: зменшыць штраф, накладзены Глыбоцкім райсудом, з 45-ці да 35-ці базавых велічынь. Падставай для судовага разгляду сталі матэрыялы, апублікаваныя на сайтах “Беларускага Радыё Рацыя” “Бязмежжа міліцыянтаў, або за што ламаюць ногі пенсіянерам”, “Як гарадская каналізацыя ў Глыбокім стварыла праблемы”, “Юбілейныя сімвалы” у Глыбокім.

Пакаранне для Змітра Лупача — штраф памерам 35 базавых велічынь — Ірына Смалякова пакінула ў сіле. Хаця спадар Лупач спрабаваў давесці, што міліцэйскі пратакол, паводле якога яго аштрафавалі ў Глыбокім, быў складзены на падставе непраўдзівых звестак.

“У пратаколе запісана, нібыта я здымаў відэасюжэт “Чаму міліцыянты збіваюць пенсіянераў?” 13-га красавіка, хаця насамрэч гэта было 19-га. Падобна, міліцыянтам абы скласці пратакол на журналіста, і ніхто не хоча абцяжарваць сябе высвятленнем дакладных акалічнасцяў, нейкіх істотных падрабязнасцяў. Абласны суд не пераканала нават тое, што я падрыхтаваў фотаздымкі — наколькі сёлета быў адрозны краявід з прамежкам у тыдзень, за якя з’явілася выразная зеляніна на дрэвах,” — сказаў журналіст.

Паводле Змітра Лупача, у Докшыцкім райсудзе прыслухаліся да падобных ягоных довадаў: 4-га чэрвеня суд спыніў справу супраць яго праз тое, што выявілася неадпаведнасць даты і часу правапарушэння.

Штрафы журналістам па арт. 22.9 КаАП (табліца)

Каментары