927

9 красавіка вэбінар "Як працаваць з інфармацыяй, калі шмат чутак, а афіцыйныя органы маўчаць"

07.04.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Доступ да інфармацыі

Кампанія “За права на інфармацыю” распачынае месяц хатняй адукацыі. Першы вэбінар адбудзецца 9 красавіка з 18.00 да 19.30.

Падчас вэбінара паразмаўляем з рэдакцыямі пра тое, як яны працуюць з інфармацыяй, калі ёсць шмат чутак-плётак, шмат паведамленняў ад грамадзян, а афіцыйныя структуры маўчаць. І ў такіх умовах рэдакцыі яшчэ і папярэджанні атрымліваюць!

Удзельнічаюць журналісты:

  • Віктар Малішэўскі

  • Ірына Турчына

  • Ульяна Бабаед

  • Антон Трафімовіч

Нашы госці раскажуць, як яны збіраюць і правяраюць інфармацыю, ці варта пісаць пра кожнага захварэўшага і ці хопіць на ўсіх грэчкі.

Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце інструкцыі і спасылку на трансляцыю.

Прапановы і заўвагі дасылайце на pravanainfo@gmail.com .

Заставайцеся дома, беражыце сябе!

 

Звярніце ўвагу!

У красавіку кампанія “За права на інфармацыю” правядзе шэраг вэбінараў. Сачыце за анонсамі на нашым сайце!

15 красавіка

17.00 – 18.30

З адвакатам Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, спецыялістам у галіне крымінальнага і адміністрацыйнага права Таццянай Лішанковай пагаворым пра бяспеку журналістаў і тактыку паводзін пры разглядзе спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Як паводзіць сябе з супрацоўнікамі міліцыі, што патрабаваць, падпісваць пратакол альбо не, як паводзіць сябе ў судзе і іншае.

 

23 красавіка

18.00 – 19.30

Аналітык «Кошту ўрада» Жана Кулакова навучыць працаваць з бюджэтнымі дадзенымі: як пісаць пра бюджэт, каб гэта было цікава і без памылак.

 

30 красавіка

15.00 – 17.00

Сумесна з Фондам «Масавыя камунікацыі» (fm.com) мы  ўздымем тэму прававога рэгулявання дзейнасці СМІ.

Юрысты Сяргей Зікрацкі, Алена Лысакова і Аляксей Казлюк распавядуць пра прававое рэгуляванне зместу інфармацыйных паведамленняў, абавязкі і адказнасць журналіста і рэдакцыі паводле Закона аб СМІ, рэкламныя і нерэкламныя артыкулы, правядзенне рэкламных гульняў, забеспячэнне доказаў пры распаўсюдзе інфармацыі. 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!